Полная версия 
Наумович Андрей Николаевич
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва, председатель Постоянной комиссии по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
 Наумович Андрей Николаевич
Главная События

События

Парламентарыі правялі прыёмы грамадзян
Ад пытанняў асабістых да пытанняў рэспубліканскага маштабу


26 07/2019

Чарговыя прыёмы грамадзян правялі на Лідчыне дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Наумовіч і старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч. Андрэй Наумовіч вёў прыём грамадзян у Лідзе, у будынку райвыканкама, Валянцін Міхневіч – на базе Ганчарскага сельвыканкама. 

Пытанняў, з якімі звярталіся жыхары рэгіёна да парламентарыяў, было не вельмі шмат. Аднак яны былі разнапланавымі: ад асабістых да тых, якія, на думку грамадзян, павінны рашацца на заканадаўчым узроўні. Так, як да аднаго, так і да другога дэпутата прыходзілі на прыём наведвельніцы, якія скардзіліся на сваіх суседзяў. Адна – на тое, што суседка курыць у кватэры і пах тытуню забруджвае ўсё наваколле, другая – на тое, што суседзі зрабілі такі казырок на балконе, што ён загароджвае від на вуліцу з вокнаў іншых кватэр. Яшчэ адна лідчанка, якая запісалася да Андрэя Наумовіча на прыём, не змагла прыйсці асабіста, таму Андрэй Мікалаевіч не адмовіў пагутарыць з ёю па тэлефоне. Жанчына бядуе, што ноччу аднаго дня хуліганы разбілі плот, якім абнесены ўчастак яе прыватнага дома. Пошук вінаватых пакуль не мае вынікаў, адкрытым застаецца і пытанне аднаўлення агароджы.

Аднаго з наведвальнікаў, які звярнуўся да Андрэя Наумовіча, хвалюе пытанне добраўпарадкавання вуліцы ў мікрараёне прыватнай забудовы “Чахаўцы”, а таксама арганізацыя ў дадзены мікрараён аўтобуснага руху.

Пры прыняцці заканадаўчых актаў Палатай прадстаўнікоў улічваюцца і меркаванні па дадзеным пытанні насельніцтва. Гэта ведаюць лідскія выбаршчыкі. Таму да старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэя Наумовіча ў час прыёму былі пэўныя звароты. Напрыклад, адзін з жыхароў Ліды прыйшоў на прыём, каб выказаць такую просьбу: пры ўнясенні змен у заканадаўчыя акты ў частцы дзейнасці “Энерганагляду” ў адносінах да індывідуальных прадпрымальнікаў і дробных прыватных прадпрыемстваў патрабаванні да апошніх павінны быць больш лаяльнымі, чым да юрыдычных асоб, якія маюць буйную вытворчасць.

У залежнасці ад звароту, Андрэй Наумовіч і Валянцін Міхневіч прымалі адпаведнае рашэнне. Камусьці былі дадзены тлумачэнні і чалавечыя парады, звароты іншых будуць накіраваны ў адпаведныя арганізацыі для разгляду пытанняў па сутнасці і прыняцця мер.

Наступны прыём грамадзян дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Лідчыны плануюць правесці ў жніўні.


Все новости